Версия для слабовидящих

_

Новости колледжа

Новы on-line рэсурс НББ

3Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў 2020 годзе распрацаваны новы On-line рэсурс «Рукапісы сучасных беларускіх аўтараў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі», у якім прадстаўлена больш за 600 твораў 100 беларускіх паэтаў і кампазітараў.

Сярод аўтараў як вядомыя паэты і кампазітары, якія набылі заслужаны аўтарытэт у краіне і за яе мяжамі, такія як Ігар Лучанок, Дзмітрый Смольскі, Андрэй Мдзівані і іншыя, так і зусім маладыя таленавітыя прадстаўнікі музычнага мастацтва.

Гэта ноты розных па жанрах і тэматыцы музычных твораў, а таксама тэксты песень: народныя танцы і песні, оперы і мюзіклы, сімфоніі і сюіты, рамансы і рэп, патрыятычныя песні, калыханкі, духоўная музыка і шмат чаго іншага, што прадстаўляе музычнае мастацтва сучаснай Беларусі.

Рэсурс будзе карысны гісторыкам, музыказнаўцам, выкладчыкам
і навучэнцам музычных устаноў і ўсім, хто цікавіцца беларускай музычнай культурай на сучасным этапе.

On-line рэсурс накіраваны на папулярызацыю беларускай музычнай культуры ў краіне і за яе мяжамі.

http://music.nlb.by