Версия для слабовидящих

_

Новости колледжа

Да юбілею класіка!

01.02.2021

728 студзеня супрацоўнікамі бібліятэкі сумесна з навучэнцамі групы 3Б, 3И спецыянальнасці «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія» Гадлеўскай Даніэлай, Цярэшчанка Анастасіяй была праведзена літаратурная гадзіна «З кнігі – на экран», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Шамякіна Івана Пятровіча.

8Мерапрыемства суправаджалася прэзентацыяй, праз якую навучэнцы паглыбілі веды па біяграфіі і асноўных этапах творчасці таленавітага беларускага пісьменніка. Навучэнцаў захапілі урыўкі з экранізацыі фільмаў паводле твораў І. Шамякіна. 9Пранікнёна прагучалі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя памяці І.Шамякіна ў выкананні навучэнцаў Паповай Аліны і Жулаевай Даны.

На прыканцы літаратурнай гадзіны Усачова Дыяна звярнула ўвагу на аформленую ў бібліятэцы кніжную выставу, якае дае магчымасць пазнаёміцца з асобнымі творамі літаратурнай спадчыны, якія ствараюць жывы вобраз выдатнага пісьменніка XX стагоддзя.   

А таксама наведаць яе віртуальна.