Версия для слабовидящих

_

Новости колледжа

Пазнавальна-забаўляльная праграма “Ад Каляд да Пакрова”

15.04.2021

10 красавіка ў Магілёўскім дзяржаўным каледжы мастацтваў прайшла пазнавальна-забаўляльная праграма “Ад Каляд да Пакрова”, падрыхтаваная навучэнцамі групы 3Д спецыяльнасці “Народныя абрады і святы”.

Структурная мадэль праграмы складалася з чатырох асноўных пор года: зімы, вясны, лета, восені, для кожнай з якіх былі характэрныя своеасаблівыя масава-гульнёвыя дзеі.

Выкарыстаны літаратурны матэрыял сфарміраваны на базе народных традыцый і накіраваны на выхаванне пачуцця патрыятызму, беражлівых адносін да народнай спадчыны, актыўнай грамадзянскай пазіцыі, інтарэсу да беларускай культуры.

1

1

1

1

1

1

1

1