Версия для слабовидящих

_

Новости колледжа

На шляху да прафесіі

27.12.2021

Адкрытая абарона практыка-арыентаванага праекта “Феномен Цётчынай спадчыны”, прысвечанага 145-годдзю з дня нараджэння пісьменніцы, адбылася 22 снежня ў чытальнай зале бібліятэкі. У ходзе праекта навучэнцы трэцяга курса спецыяльнасці “Бібліятэказнаўства і бібліяграфія” Ганна Белавусава і Юлія Астапкіна пад кіраўніцтвам Шарковай А.М. і Захаранка Н.В. выканалі даследванне асаблівасцей творчасці Цёткі, звяртаючы ўвагу на раскрыццё феномена яе спадчыны, які заключаецца ў разнастайнасці дзейнасці пісьменніцы: асветніцкай, рэвалюцыйнай, публіцыстычнай, мастацкай. Таксама ў ходзе праекта распрацаваны розныя віды бібліятэчнай работы: электронная выстава кніг Цёткі, электронны рэсурс, створана электронная хрэстаматыя твораў Цёткі, праведзена віктарына па фактах жыцця і творчасці пісьменніцы.

З дапамогай супрацоўнікаў бібліятэкі і выкладчыка Лесюковай І.А. навучэнка Сяргеенка Алена падрыхтавала персанальную выставу “Па-беларуску, па-свойму, па-тутэйшаму”, прысвечаную жыццю і творчасці Цёткі. Асноўнай разыначкай выставы стала кніга 1906 года “Першае чытанне дзя дзетак беларусаў”.

Для гасцей прагучалі вершы і апавяданні Алаізы Пашкевіч у выкананні навучэнцаў трэцяга і другога курсаў.

IMG-730f14de0afe5ea3f9aae4dbc33c6b0e-V

IMG-1fafbe963b23d734e769db927ad99bda-V

IMG-663511f5d9d78602e35984908afbb9f7-V

IMG 20211222 234855 313

IMG 20211222 234855 205

IMG 20211222 234855 447