Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Конкурс чытальнікаў "Код бессмяротнасці- роднае слова"

17 лютага 2023 года ў чытальнай зале УА "Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў" адбыўся конкурс чытальнікаў "Код бессмяротнасці- роднае слова", прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы і Году міра і стварэння. Конкурс стаў традыцыйным і за час існавання набыў прыхільнікаў паэтычнага беларускага слова.

17_02_23_03.jpg

Конкурс чытальнікаў праводзіцца па ініцыятыве цыклавой камісіі "Агульнаадукацыйныя дысцыпліны". У гэтым годзе аргкамітэт атрымаў 24 заяўкі ад навучэнцаў 1, 2 курсаў усіх спецыяльнасцей каледжа. Незвычайным было тое, што некаторыя выступленні былі ў відэафармаце (навучэнцы былі на тэхналагічнай практыцы).

17_02_23_04.jpg

17_02_23_05.jpg

17_02_23_06.jpg

Таксама прагучалі вершы ўласнага сачынення. Членаў журы і прысутных уразілі выразнасць і эмацыйнасць чытання, глыбокае разуменне сэнсавай нагрузкі твора і арыгінальнасць выканання.

17_02_23_07.jpg

 

17_02_23_08.jpg

Кожнае выступленне знайшло водгук у сэрцах юных слухачоў і падштурхнула звярнуцца да багатай спадчыны нацыянальнай паэтычнай культуры!

 

17_02_23_09.jpg

17_02_23_10.jpg

17_02_23_11.jpg

17_02_23_12.jpg